Новости

Выстава “З прыродай зліўшыся душой”

Подробнее...

Открытие выставки «Экспонат лета»

Подробнее...

Онлайн мастер-класс по технике пастельной живописи

Подробнее...

Выстава “З прыродай зліўшыся душой”

“З прыродай зліўшыся душой” такімі радкамі з санета Максіма Багдановіча называецца выстава сектара “Прырода і экалогія” УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”, таму што яна прысвечана яднанню чалавека і прыроды. На выставе Вы можаце ўбачыць прадметы этнаграфіі з выявамі птушак. Чаму менавіта птушак? Птушкі – насельнікі нябеснай прасторы заўсёды прыцягвалі чалавека. Нашыя продкі надзялялі іх рознымі здольнасцямі, звязвалі з імі шэраг прыкмет і павер’яў. Таму людзі імкнуліся аздобіць выявамі птушак свае хаты: вышывалі іх на ручніках і вопратцы, ткалі на посцілках, выпальвалі і выразалі на дрэве, малявалі на шкле ды іншае. 

Згодна з матэрыяламі і тэхнікай выканання на выставе прадстаўлены наступныя віды народнай творчасці: выявы птушак у першабытнай этнаграфіі, ткацтва, вышыўка, элементы жаночага касцюма, драўляная этнаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (выцінанка, скульптура, шчэпавая птушка-абярэг, саломапляценне, лепка з гліны, роспіс па шкле).  

Часовая экспазіцыя сфарміравана з фондаў музея, з вырабаў берасцейскіх рамеснікаў, а таксама прадметаў, прадастаўленых прыватнымі асобамі. 

Адкрыццё выставы прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня).  

Выстава адбудзецца пры падтрымцы ДУК “Бярозаўскі раённы Цэнтр рамёстваў” і Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 